ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

"БДГ. Деловая газета" прыпыніла выхад

Выдавец і галоўны рэдактар недзяржаўнага выдання "БДГ. Деловая газета" Пётр Марцаў вырашыў прыпыніць выхад газеты "да высвятлення ўмоваў працы".

Затрыманы яшчэ адзін журналіст

22 сакавіка ўвечары ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін прадстаўнік СМІ - журналіст барысаўскай газеты "Offside", сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сяргей Салаш.

Чэшская амбасада спадзяецца на расследаванне інцыдэнту са збіццём журналіста "MF Dnes"

22 сакавіка амбасада Чэхіі ў Беларусі падрыхтавала прэс-рэліз з нагоды нядаўняга збіцця ў Мінску карэспандэнта чэшскай газеты "MF Dnes".

Даруюць "за фюрэра", б'юць за беларушчыну

Суд Савецкага раёна г.Мінска асудзіў галоўнага рэдактара газеты "Наша ніва" Андрэя Дынько на 10 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства.

Галоўны рэдактар "Нашай нівы" асуджаны на 10 сутак

Суд Савецкага раёна г. Мінска асудзіў галоўнага рэдактара газеты "Наша ніва" Андрэя Дынько на 10 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства.

БАЖ звярнуўся да праваахоўных органаў і пракурора Гродзенскай вобласці

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 22 сакавіка звярнулася да пракурора Гродзенскай вобласці, а таксама начальнікаў упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці і раёнаў г. Гродна ў сувязі са шматлікімі затрыманнямі гродзенскіх журналістаў.

Віцебскага журналіста апраўдалі

Суд у Віцебску не прызначыў пакарання фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержуку Серабро.

У Віцебску судзяць фотакарэспандэнта недзяржаўнай газеты

Сёння ў Віцебску судзяць фотакарэспандэнта недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержука Серабро.

14:00

У слуханнях па справе А. Дынько абвешчаны перапынак да 14.45.

13:30

У будынак суда ўвялі галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько.

Старонкі