У Віцебску судзяць фотакарэспандэнта недзяржаўнай газеты
Сёння ў Віцебску судзяць фотакарэспандэнта недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержука Серабро.
Сёння ў Віцебску судзяць фотакарэспандэнта недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержука Серабро. Ён апынуўся сярод 15-і затрыманых увечары 21 сакавіка людзей, што прысутнічалі на вулічнай акцыі пратэсту ў цэнтры горада. Сержука Серабро разам з іншымі затрыманымі прывезлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска, дзе на яго, як і на іншых затрыманых, склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве.
Вынікі суда пакуль невядомыя.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"