Галоўны рэдактар "Нашай нівы" асуджаны на 10 сутак


Суд Савецкага раёна г. Мінска асудзіў галоўнага рэдактара газеты "Наша ніва" Андрэя Дынько на 10 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства.

Суд Заводскага раёна г. Мінска вызначыў пакаранне журналісту газеты "Белорусы и рынок" Вадзіму Александровічу: 10 сутак адміністратыўнага арышту. Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", яму інкрымінавалі парушэнне арт. 167-1 КоАП - удзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

В. Александровіча затрымалі ўвечары 21 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Ноч ён правёў у спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"