Віцебскага журналіста апраўдалі
Суд у Віцебску не прызначыў пакарання фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержуку Серабро.
Суд у Віцебску не прызначыў пакарання фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Сержуку Серабро. Суддзя Кастрычніцкага раёна Міхасёва прызнала, што журналіст выконваў свае прафесійныя абавязкі, калі яго затрымалі.
С. Серабро апынуўся сярод 15-і затрыманых увечары 21 сакавіка людзей, што прысутнічалі на вулічнай акцыі пратэсту ў цэнтры Віцебску. Сержука Серабро разам з іншымі затрыманымі прывезлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска, дзе на яго, як і на іншых затрыманых, склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"