14:00


У слуханнях па справе А. Дынько абвешчаны перапынак да 14.45.

У слуханнях па справе А. Дынько абвешчаны перапынак да 14.45. У зале не аказалася сведкаў з боку міліцыі (іх прозвішчы - Шышко і Пачценны) - тых, які напісалі ў пратаколе, што галоўны рэдактар "Нашай нівы" раніцай 21 сакавіка ішоў па Кастрычніцкай плошчы і нецэнзурна лаяўся, не рэагуючы на заўвагі міліцыі.
Да справы дапушчаны адвакат, які заявіў хадайніцтва аб допыце чатырох сведкаў з боку сп-ра А. Дынько. Суддзя Алена Крайчык часткова задаволіла просьбу, пагадзіўшыся пасля перапынку заслухаць журналістаў Вераніку Дзядок і Алеся Кудрыцкага, якія ехалі ў аўтобусе разам з А. Дынько і бачылі яго затрыманне. Двух іншых сведкаў - журналістаў Юрыя Карманава і Таццяну Каліноўскую, якія таксама бачылі затрыманне, але знаходзіліся ў гэты момант на плошчы - суддзя адмовілася заслухоўваць. (Раней хадайніцтва аб допыце гэтых чатырох сведкаў заяўляў сам А. Дынько, аднак суддзя адхіліла гэтую просьбу).

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"