13:30


У будынак суда ўвялі галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько.

У будынак суда ўвялі галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько. Зараз ён у калідоры распавядае сабраным журналістам падрабязнасці свайго ўчорашняга затрымання і знаходжання ў спецпрымальніку. Са словаў журналіста, памяшканне, дзе затрыманыя правялі ноч, не ацяплялася. За 30 часоў зняволення ім не выдалі нават элементарных побытавых прадметаў кшталту туалетнай паперы.
Праз некалькі хвілін пачнецца суд над журналістам.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"