Затрыманы яшчэ адзін журналіст
22 сакавіка ўвечары ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін прадстаўнік СМІ - журналіст барысаўскай газеты "Offside", сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сяргей Салаш.
22 сакавіка ўвечары ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін прадстаўнік СМІ - журналіст барысаўскай газеты "Offside", сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сяргей Салаш. Яго затрымалі на вул. Кірава ў Мінску разам з Сяргеем Сацуком. (Затрыманы Сяргей Сацук - барысаўскі актывіст, якога клічуць гэта жа, як і вядомага журналіста "Народнай волі"). Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", супраць С. Салаша можа быць узбуджана крымінальная справа за арганізацыю масавых беспарадкаў. С. Сацука адпусцілі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"