Чэшская амбасада спадзяецца на расследаванне інцыдэнту са збіццём журналіста "MF Dnes"
22 сакавіка амбасада Чэхіі ў Беларусі падрыхтавала прэс-рэліз з нагоды нядаўняга збіцця ў Мінску карэспандэнта чэшскай газеты "MF Dnes". Амбасада выказала глыбокую занепакоенасць гэтым інцыдэнтам і спадзяецца, што следчыя органы ў бліжэйшы час раскрыюць гэтае злачынства. Тое, што ў журналіста былі скрадзеныя не грошы, а ноўтбук і фотаапарат, на думку прадстаўнікоў амбасады, "указвае на тое, што інтэрас асобаў, што здзейснілі напад, быў галоўным чынам засяроджаны на інфармацыі".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
ПАСОЛЬСТВА ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
ПРЕСС-РЕЛИЗ
Ночью в воскресенье 19 марта 2006 г. на проспекте Независимости в Минске во время наблюдения за митингом, который проходил после выборов, подвергся нападению, жестокому избиению и грабежу аккредитованный чешский журналист, репортер газеты "MF Dnes".
Травмы были настолько серьезными, что журналист был вынужден поехать на медицинский осмотр в больницу, где и провел всю ночь. О случившимся была проинформирована белорусская милиция, которая якобы начала расследование.
То, что у названного были украдены не деньги, а ноутбук и фотоаппарат, указывает на то, что интерес лиц, совершивших нападение, был главным образом сосредоточен на информации.
Посольство Чешской Республики в Минске глубоко обеспокоено этим инцидентом и надеется, что белорусские следственные органы в ближайшее время раскроют это преступление.
Мінск, 22 сакавіка 2006