БАЖ звярнуўся да праваахоўных органаў і пракурора Гродзенскай вобласці


ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 22 сакавіка звярнулася да пракурора Гродзенскай вобласці, а таксама начальнікаў упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці і раёнаў г. Гродна ў сувязі са шматлікімі затрыманнямі гродзенскіх журналістаў.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 22 сакавіка звярнулася да пракурора Гродзенскай вобласці, а таксама начальнікаў упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці і раёнаў г. Гродна ў сувязі са шматлікімі затрыманнямі гродзенскіх журналістаў. БАЖ патрабуе ад пракурора ўнесці пратэсты на судовыя пастановы, па якіх шэраг журналістаў без дастатковых падставаў былі падвергнутыя адміністратыўным арыштам, а ад міліцыі - правесці службовыя расследаванні дзеянняў падначаленых ім работнікаў, а пасля паінфармаваць БАЖ аб зробленых захадах.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"