ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Грузінскія журналісты, якія адбылі адміністратыўны арышт у Беларусі, ўзнагароджаныя ордэнам Гонару

Сёння прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўзнагародзіў ордэнам Гонару карэспандэнта грамадскага тэлебачання Грузіі Ніно Гіоргабіані і аператара Георгія Лагідзэ, - паведаміла інфармацыйнае агенцтва "Новости-Грузия" са спасылкай на службу па сувязях з грамадскасцю адміністрацыі прэзідэнта Грузіі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў будынку Дзяржаўнай канцылярыі Грузіі.

Узбудзілі крымінальную справу супраць "нявысветленай асобы", якая збіла Алега Улевіча

Маскоўскі РУУС г Мінска ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да "нявысветленай асобы", што 2 сакавіка нанесла цялесныя пашкоджанні журналісту "Комсомольской правды в Белоруссии" Алегу Улевічу.

Пачаўся суд па справе А. Філімонава

10 красавіка ў 11.00 суд Першамайскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да некалькіх падлеткаў, адзін з якіх - Антон Філімонаў, сын журналісткі Веранікі Чаркасавай, забітай у 2004 годзе.

Суд адхіліў зыск Лябедзькі да БТ

Суд Першамайскага раёна адхіліў у поўным аб'ёме зыск лідэра АГП Анатолія Лябедзькі да Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў.

Беларусы зноў занялі прызавое месца ў міжнародным журналісцкім турніры

Зборная беларускіх журналістаў заняла 3-е месца на Міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Вільні, які скончыўся 8 красавіка. Саступіўшы ў паўфінале з лікам 1:2 зборнай Польшчы, беларусы ў матчы за 3-е месца перамаглі каманду Латвіі з лікам 6:0. Віншуем калегаў і ганарымся імі!

Трое расійскіх, а таксама украінскі і канадскі журналісты выйшлі на волю

8 красавіка са спецпрымальніка на Акрэсціна выйшлі трое расійскіх, украінскі і канадскі журналісты. Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх іх дэпартавалі з Беларусі.

Дзеці нянавісці

Падзеі апошніх месяцаў у Беларусі выклікаюць у памяці вядомую сэрыю карыкатурных малюнкаў. На першым з іх малпа сядзіць, прыкрыўшы рукамі вочы, на другім яна затыкае сабе вушы, на трэцім - сама сабе заціскае рот.

Рашэнне па зыску А. Лябедзькі да БТ агучаць у панядзелак

Суд Першамайскага раёна абвесціць рашэнне па зыску А. Лябедзькі да Белтэлерадыёкампаніі і аўтараў фільма "Теория заговора. Управляемый хаос" 10 красавіка ў 10.00.

Разгляд зыску А. Лябедзькі да БТ працягнецца 7 красавіка

Разгляд зыску лідэра АГП Анатоля Лябедзькі да Белтэлерадыёкампаніі і аўтараў фільма "Теория заговора. Управляемый хаос" працягнецца 7 красавіка ў 14.00, - паведаміла агенцтва "Інтэрфакс".

Матэрыялы некаторых заўтрашніх недзяржаўных газет - у рубрыцы "Чытайце ў газетах"

На форуме віцебскага гарадскога інтэрнэт-парталу www.vitebsk.by ў раздзеле "Палітыка, грамадства, улада" з'явілася паведамленне пра палітычны флэш-моб, які зладзіла ў абласным цэнтры моладзь.

Старонкі