Беларусы зноў занялі прызавое месца ў міжнародным журналісцкім турніры

Зборная беларускіх журналістаў заняла 3-е месца на Міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Вільні, які скончыўся 8 красавіка. Саступіўшы ў паўфінале з лікам 1:2 зборнай Польшчы, беларусы ў матчы за 3-е месца перамаглі каманду Латвіі з лікам 6:0. Віншуем калегаў і ганарымся імі!

Пераможцамі спаборніцтваў сталі гаспадары, якія перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці польскіх журналістаў (асноўны час фінальнага матчу скончыўся з лікам 1:1). Турнір зладзілі Літоўскі саюз журналістаў і Віленскі футбольны клуб "Prelegentai". Спаборніцтвы пад дэвізам "Мова футболу зразумелая кожнаму" ладзіўся ўжо ў другі раз. У мінулым годзе перамогу атрымала каманда БАЖ.

Гэтым разам у зборнай беларускіх журналістаў гулялі: Бастунец Андрэй, Старыкевіч Аляксандр, Гарай Сяргей, Дзябёла Мікалай, Мацкевіч Уладзімір, Рослаў Ігар, Хадасевіч Мікалай, Шарпіла Аляксандр, Ігнатовіч Расціслаў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"