ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Вадзім Александровіч - на волі

Пасля 17-й гадзіны 31 сакавіка выйшаў на волю Вадзім Александровіч - журналіст недзяржаўнай газеты "Белорусы и рынок".

Консул Грузіі: "Гэта - маразм!"

Сёння Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі, які пакараў 15-ю суткамі адміністратыўнага арышту журналіста Грамадскага тэлебачання Грузіі Георгія Лагідзэ.

Першы пасля выбараў нумар "Народнай волі" трапіў да чытача

Сёння ў Беларусь трапіў першы пасля выбараў нумар "Народнай волі" (№№48-49). Яго надрукавала Смаленскае ТАА "Друкарня Міхайлава" накладам 11 тысяч асобнікаў.

Андрэй Дынько выйшаў на волю

Сёння раніцай са спецпрымальніка на Акрэсціна вызвалілі галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Андрэя Дынько.

Уражанні грузінскай журналісткі: "З затрыманымі ў Мінску абыходзяцца як са звярамі..."

"З затрыманымі ў Мінску абыходзяцца як са звярамі, нягледзячы на тое, кім з'яўляюцца затрыманыя - удзельнікамі акцыі пратэсту, журналістамі альбо дыпламатамі".

Журналісты пачынаюць выходзіць на волю

Заўтра, 31 сакавіка, маюць выйсці на волю з Акрэсціна журналісты Дзмітрый Гурневіч (Радыё "Палонія"), Андрэй Дынько ("Наша ніва") і Вадзім Александровіч ("Белорусы и рынок").

Міжнародны інстытут прэсы назваў становішча беларускіх журналістаў "бадай найгоршым у рэгіёне"

Паводле справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы ў Вене аб стане свабоды друку ў свеце за 2005 год, становішча журналістаў ў Беларусі - бадай найгоршае ў рэгіёне.

Старшыня Саюзу журналістаў Літвы: "У нас дэзінфармацыя забароненая, як і ў любой нармальнай дзяржаве..."

Міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч лічыць, што літоўскі бок "баіцца аб'ектыўнай інфармацыі пра становішча ў Беларусі і ўласных характарыстык".

На тэрыторыі Літвы забаранілі БТ

29 сакавіка Камісія тэлерадыё Літвы абвесціла пра сваё рашэнне спыніць трансляцыю беларускага дзяржаўнага тэлебачання на тэрыторыі Літвы, - паведаміла Радыё "Свабода".

Пратэст Сусветнай асацыяцыі газетаў у сувязі з пераследам журналістаў у Беларусі

Спадару Аляксандру Лукашэнку

Старонкі