Вадзім Александровіч - на волі
Пасля 17-й гадзіны 31 сакавіка выйшаў на волю Вадзім Александровіч - журналіст недзяржаўнай газеты "Белорусы и рынок". Чакалася, што ён выйдзе на паўгадзіны раней, але журналіст, па яго словах, амаль гадзіну размаўляў з аховай.
Ён паведаміў, што напрацягу першых трох дзён зняволення трымаў сухую галадоўку. Але ў камеры было вельмі холадна, і пасля ён пачаў піць гарбату. У апошнія дні сукамернікі пераканалі яго спыніць акцыю пратэсту. Акрамя гэтага, у спецпрымальнік перадалі шмат харчоў з волі, і журналіст вырашыў, што адмова ад ежу будзе непавагай да гэтых праяваў салідарнасці з вязнямі.
Нагадаем, што В. Александровіч ён быў затрыманы каля кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка. Яго справу разглядалі ў той жа дзень у судзе Заводскага раёна г. Мінска. Аднак сваякоў і праваабаронцаў супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС скіравалі ў суд Цэнтральнага раёна, і таму ніхто на слуханнях ніхто не прысутнічаў - у тым ліку і адвакат.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"