Міжнародны інстытут прэсы назваў становішча беларускіх журналістаў "бадай найгоршым у рэгіёне"


Паводле справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы ў Вене аб стане свабоды друку ў свеце за 2005 год, становішча журналістаў ў Беларусі - бадай найгоршае ў рэгіёне.

Паводле справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы ў Вене аб стане свабоды друку ў свеце за 2005 год, становішча журналістаў ў Беларусі - бадай найгоршае ў рэгіёне. У беларускай частцы справаздачы пералічаныя больш за два дзесяткі самых гучных выпадкаў пераследу, закрыцця альбо забароны на распаўсюд незалежных выданняў, такіх як "Народная Воля", "Наша Ніва", "Згода", "Товарищ", "Салідаранасць", "БДГ", "Биржа информации". Міжнародны інстытут прэсы паведамляе пра затрыманні, збіццё і адміністрацыйныя арышты некалькіх дзесяткаў беларускіх і замежных журналістаў напярэдадні і пасля выбараў 2006 г. Падрабязны матэрыял на гэтую тэму можна знайсці ў рубрыцы "СМІ пра СМІ".

Паводле Радыё "Свабода"