Трое расійскіх, а таксама украінскі і канадскі журналісты выйшлі на волю


8 красавіка са спецпрымальніка на Акрэсціна выйшлі трое расійскіх, украінскі і канадскі журналісты. Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх іх дэпартавалі з Беларусі.

8 красавіка са спецпрымальніка на Акрэсціна выйшлі трое расійскіх, украінскі і канадскі журналісты. Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх іх дэпартавалі з Беларусі.

Журналістаў адпусцілі зусім не ў той час, які перад гэтым называлі. Ўдзень 8 красавіка прадстаўнікам БАЖ заявілі, што ўсе яны выйдуць на волю паміж 2.40 і 3.15 ночы. Аднак украінскага журналіста Паўла Салыгу вызвалілі ўжо каля 16-й гадзіны 7 красавіка, кіраўніка расійскага інфармагенцтва "Прима-news" Аляксандра Падрабінека - каля 20.00, прадстаўнікоў расійскай газеты "Правое дело" Алега Казлоўскага і Эдуарда Глезіна, а таксама канадскага журналіста Фрэдэрыка Левуа - паміж 1 і 2 гадзінамі ночы. Пакуль невядома, была гэта ініцыятыва дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных краін альбо жаданне пазбегнуць дадатковага розгаласу. Астатніх арыштантаў выпускалі паводле графіку. Каля брамы спецпрымальніка ўначы 8 красавіка сабралася больш за сотню людзей; шмат хто з журналістаў разлічваў пагутарыць менавіта са сваімі вызваленымі замежнымі калегамі.

Паводле інфармацыі, якую расійскія журналісты паспелі паведаміць па тэлефоне, А. Падрабінеку, Э. Глезіну і А. Казлоўскаму адразу ж пасля вызвалення ў розных раённых упраўленнях унутраных спраў Мінска паставілі пячаткі аб дэпартацыі з Беларусі. Хутчэй за ўсё, такія ж рашэнні былі прынятыя ў дачыненні да украінскага і канадскага журналістаў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"