ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Недзяржаўную газету "Витебский курьер" папрасілі вызваліць памяшканне

Рэдакцыі недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Витебский курьер М" другі раз за апошнія тры месяцы адмаўляюць у арэндзе памяшкання.

Чыноўніца, адказная за сацыяльную абарону састарэлых людзей, патрабуе "разабрацца" з журналістамі, якія пішуць аб іх праблемах

Журналісты недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Вольга Шынкевіч і Мікола Канановіч 5 снежня былі выкліканы ў Слонімскую міжраённую пракуратуру для дачы тлумачэнняў наконт сваіх артыкулаў, дзе яны расказваюць пра цяжкае жыццё адзінокіх састарэлых людзей у горадзе.

Генадзь Барбарыч - "Лепшы палітычны аглядальнік 2006"

Прэмію "Лепшы палітычны аглядальнік Рэспублікі Беларусь за 2006 год" уручыў сёння старшыня Партыі камуністаў Беларусі Сяргей Калякін журналісту недзяржаўнага штотыднёвіка "Белорусы и рынок" Генадзю Барбарычу.

Асаблівасці прафесійнай этыкі магілёўскага тэлебачання

Дырэктар тэлерадыёкампаніі "Магілёў" сцвярджае, што супрацоўнікі магілёўскага тэлебачання не парушылі прафесійнай этыкі, калі рабіла здымкі ў прыватным доме без дазволу гаспадароў, а таксама прызнае існаванне цеснага супрацоўніцтва сваіх журналістаў з праваахоўнымі органамі.

Беларуская журналістка стала лаўрэаткай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма

Беларуская журналістка Ася Трацюк стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма.

Прэс-сакратар Лукашэнкі: расійскія СМІ вядуць інфармацыйную вайну супраць Беларусі

Расійскія СМІ вядуць інфармацыйную вайну супраць Беларусі, — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, каментуючы 3 снежня ў эфіры тэлеканала ОНТ інцыдэнт з расійскімі журналістамі на самміце СНД.

Расійскія журналісты ў знак пратэсту пакінулі самміт СНД

Сёння расійскія журналісты дэманстратыўна пакінулі самміт СНД у знак салідарнасці з трыма расійскімі калегамі, якіх улады Беларусі не дапусцілі ў прэс-цэнтр.

VII конкурс для журналістаў "Польшча – прыязная суседка Беларусі"

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб'явіла конкурс для журналістаў "Польшча – прыязная суседка Беларусі".

Перафарматаванне інфармацыйнай прасторы: змест і функцыі незалежных медыя (абмяркоўваем на форуме – далучайцеся)

Цягам кастрычніка гэтага года сайты "Наше мнение" і "Новая Европа" правялі дыскусію, прысвечаную праблемам і перспектывам незалежных медыя. Дыскусія канстатавала: незалежная беларуская прэса апынулася на мяжы знікнення.

Святочныя вечарыны і дабрачынны фуршэт да 100-годдзя "Нашай Нівы"

Сёння ў Мінску адбудуцца святочныя мерапрыемствы з нагоды стагоддзя газеты "Наша Ніва".

Старонкі