Генадзь Барбарыч - "Лепшы палітычны аглядальнік 2006"
Прэмію "Лепшы палітычны аглядальнік Рэспублікі Беларусь за 2006 год" уручыў сёння старшыня Партыі камуністаў Беларусі Сяргей Калякін журналісту недзяржаўнага штотыднёвіка "Белорусы и рынок" Генадзю Барбарычу.
Прэмію “Лепшы палітычны аглядальнік Рэспублікі Беларусь за 2006 год” уручыў сёння старшыня Партыі камуністаў Беларусі Сяргей Калякін журналісту недзяржаўнага штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Генадзю Барбарычу.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў рэдакцыі газеты журналісту ўручылі дыплом, букет чырвоных гваздзікоў і каштоўны падарунак - дыктафон “Панасонік”.
“За адказныя, дабротныя, сур’ёзныя матэрыялы”, – адзначыў С. Калякін ўшаноўваючы лаўрэата.
“Канешне, дастаецца і нашай партыі. Магчыма, не заўсёды падабаецца, што Генадзь піша пра нас, але яго матэрыялы адпавядаюць тым высокім крытэрыям, каб іх аўтар атрымаў гэтую прэмію”, – лічыць галоўны рэдактар газеты “Товарищ” Сяргей Вазняк.