ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Спартыўная газета "Прессбол" атрымала папярэджанне ад Мінінфармацыі

Недзяржаўная спартыўная газета "Прессбол" атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.

Мінінфармацыі патрабуе ад "Витебского курьера" паведаміць новы адрас, а мясцовыя ўлады не прымаюць дакументы для рэгістрацыі

Міністэрства інфармацыі патрабуе ад заснавальніка недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Витебский курьер М” прадаставіць дакументальнае пацвярджэнне аб змяненні адраса рэдакцыі.

Журналісту абмежавалі час працы на выбарчым участку адной гадзінай

У Віцебску на выбарчы ўчастак не дапускалі журналіста недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Народная воля" Валерыя Шчукіна падчас датэрміновага галасавання, а таксама ў дзень выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы.

Памерла журналіст, сябра БАЖ Ганна Ляшкевіч

Ганна Цімафееўна працавала ў газеце "Комсомольская правда" в Белоруссии” амаль з самага пачатку стварэння выдання.

У Барысаве арыштаваны журналіст за "удзел у вулічнай бойцы"

У Барысаве арыштаваны на пяць сутак супрацоўнік недзяржаўнай малатыражнай газеты "Печи сегодня", сябра БАЖ Сяргей Салаш. 12 студзеня суддзя Барысаўскага раённага суда Ніна Стрыгалёва вынесла рашэнне аб адміністратыўным арышце С.Салаша за "удзел у вулічнай бойцы".

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, на якім везлі газету "Товарищ"

11 студзеня ўвечары непадалёку ад вёскі Беліца на трасе Мінск-Гомель дзяржаўтаінспектары затрымалі аўтамашыну старшыні Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валерыя Рыбчанкі і яго паплечніка Віктара Балянкова, якія везлі ў Гомельскую вобласць каля 5 тысяч асобнікаў газеты "Товарищ".

У Віцебску затрыманы журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін

Сёння ў Віцебску на выбарчым участку №52 затрыманы журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін. Ён працаваў на участку ў якасці журналіста і меў пры сабе пасведчанне карэспандэнта газеты "Народная воля".

У Віцебску арыштаваны на чацвёра сутак распаўсюднік недзяржаўнай прэсы

Учора ў Віцебску каля дзевяці гадзін увечары быў затрыманы каля свайго дома распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда.

У Гомелі адмовілі ў выступе па радыё кандыдату ў дэпутаты

У Гомелі ў эфіры гарадскога дзяржаўнага радыё так і не прагучаў зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарсавета, сябра партыі БНФ Уладзіміра Шыцікава.

У Гомелі адбыўся суд па зыску актывіста АГП да газеты "Гомельская праўда"

Разгляд судовай справы па зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі старшыні гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына да дзяржаўнай абласной газеты "Гомельская праўда" распачаўся 9 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Старонкі