ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Творчы конкурс - толькі для дзяржаўных СМІ

Журналісты толькі з дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі могуць прыняць удзел у конкурсе на лепшае асвятленне пытанняў развіцця беларускай арміі, які абвясцілі днямі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства абароны.

Суд спыніў справу па зыску да газеты "Товарищ"

12 лютага суд Савецкага раёна Мінска спыніў справу ў дачыненні да недзяржаўнай газеты “Товарищ” па зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Патрабаванне суда да "Витебского курьера" вызваліць памяшканне набывае законную сілу

12 лютага апеляцыйны суд Віцебскай вобласці адхіліў скаргу заснавальніка недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М" і пакінуў без змяненняў рашэнне гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, - паведаміў прэс-службе БАЖ юрыст ЗАТ "Выдавецкі дом "Витебский курьер" Дзмітрый Зікрацкі.

Выратаванне тапельцаў справа рук журналістаў?

Кіраўніцтва недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Бобруйский курьер" на мінулым тыдні атрымала распараджэнне з гарвыканкама - "да 16 сакавіка 2007 года стварыць пярвічную арганізацыю "ОСВОД" ("Таварыства выратавання на водах" - пр. прэс-служба БАЖ) у працоўным калектыве прадпрыемства".

Выйшаў першы нумар газеты "За Маладзечна"

Першы нумар новай незалежнай рэгіянальнай газеты "За Маладзечна" выйшаў днямі ў свет. Гэта незарэгістраванае выданне накладам 299 асобнікаў будзе распаўсюджвацца ў горадзе і рэгіёне бясплатна.

А. Бастунец: Работа над праектам Закона аб друку перайшла ў закрыты рэжым

Тэму неабходнасці стварэння новай рэдакцыі “Закона аб друку”, а таксама ўнясенне ў яго норм, рэгулюючых дзейнасць інтэрнэт-выданняў, ўздымаюць апошнім часам у СМІ беларускія чыноўнікі.

БАЖ патрабуе адмяніць вынесенае журналісту недзяржаўнай газеты папярэджанне

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" Пятру Гузаеўскаму за артыкул "Выбары ў раённы Савет будуць без выбару" пракуратурай Ганцавіцкага раёна. Паколькі яно "неабгрунтаванае і не адпавядае патрабаванням заканадаўства", - як паведамляецца у лісце, накіраваным 5 лютага ад імя Праўлення БАЖ ў пракуратуру Ганцавіцкага раёна і пракурору Брэсцкай вобласці.

15 гадоў таму выйшаў першы нумар "Белорусской деловой газеты"

Апошні друкаваны нумар "БДГ" выйшаў 22 сакавіка 2006 года. Першыя старонкі газеты былі прысвечаны вынікам прэзідэнцкіх выбараў і "беларускаму майдану" – масавай акцыі пратэсту на цэнтральнай плошчы краіны грамадзян, нязгодных з абвешчанымі вынікамі і выступаючых супраць парушэнняў падчас выбараў.

Следчы пракуратуры нагадаў журналістцы пра крымінальную адказнасць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь

Сябра БАЖ Юля Сальнікава 5 лютага атрымала афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры аб недапушчальнасці парушэння закона "пры здзяйсненні журналісцкай дзейнасці ў якасці замежнага карэспандэнта".

У 2006 годзе ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі ўзмацніўся

Беларусь адна з 10 краінаў свету з найбольш жорсткай цэнзурай, - канстатуе Камітэт па абароне журналістаў. У 2006 годзе ў Беларусі пераслед і ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі з боку афіцыйнай улады толькі ўзмацніліся. Асабліва ўзмацніўся ціск на незалежную прэсу напярэдадні сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх, – паведамляецца ў справаздачы КАЖ пад назвай "Напады на прэсу", апублікаванай 5 лютага.

Старонкі