ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

"Еўрапейскага радыё для Беларусі": Наша місія - несці аб'ектыўную, сапраўдную, актуальную інфармацыю

Першая перадача "Акно ў Еўропу" выйшла на хвалях “Еўрапейскага радыё для Беларусі” год таму, 26 лютага 2006 г. З таго часу радыё штодзённа, 24 гадзіны на дзень, вяшчае праграмы ў жывым эфіры і ў запісы.

Рэдактар "Ганцавіцкага часу" атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

Галоўны рэдактар недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час” Аляксей Белы атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Ганцавіцкага раёна. 26 лютага рэдактар газеты быў выкліканы да пракурора, дзе яму ўручылі папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

"Еўрапейскаму радыё для Беларусі" - 1 год

Год таму ўпершыню загучала радыёстанцыя "Еўрапейскае радыё для Беларусі". 26 лютага 2006 года Еўрарадыё стартавала ў эфіры вітальнымі словамі да беларускіх слухачоў, ў якіх нарэшце з’явілася магчымасць атрымліваць нецэнзураваную інфармацыю.

Выйшла з друку новая кніга сябра БАЖ Сяргея Чыгрына "У пошуках слонімскіх скарбаў"

На мінулым тыдні выйшла ў свет новая кніга нашага калегі, пісьменніка і намесніка галоўнага рэдактара "Газеты Слонімскай" Сяргея Чыгрына "У пошуках слонімскіх скарбаў".

Дзяржаўныя газеты Гомельшчыны не выканалі планавыя паказчыкі па падпісцы

Амаль паловай рэдакцый дзяржаўных газет у Гомельскай вобласці не выкананы планавыя паказчыкі па падпісным накладзе, - паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама Анатоль Каціла на выязным паседжанні калегіі гэтага ўпраўлення, якое ладзілася ў Жлобіне.

Беларуская медыя-сітуацыя: у якіх кірунках яна можа мяняцца?

"Няма сумневу, што ў больш ці менш агляднай перпектыве сацыяльная роля медыяў у беларускім грамадстве мусіць заўважна падвысіцца. Адпаведна ўзрасце і іх адказнасць за тое, якую "карцінку" сацыяльнай, палітычнай і культурніцкай рэчаіснасці яны змадэлююць у галовах большасці беларускіх грамадзян", - гэта адна з высноваў, зробленых Алесем Анціпенкам у яго новым артыкуле "Беларуская медыя-сітуацыя: у якіх кірунках яна можа мяняцца?" У сваім даследаванні ён падводзіць вынікі мінулага года і разглядае магчымыя накірункі развіцця падзеяў у галіне мас-медыя ў 2007 годзе.

Часопіс "ARCHE" атрымаў два папярэджанні ад Мінінфармацыі

Рэдакцыя недзяржаўнага літаратурна-мастацкага і навукова-папулярнага часопіса "ARCHE. Пачатак" атрымала адразу два папярэджанні аб парушэнні закона "Аб друку і іншых СМІ". Мінінфармацыі палічыла парушэннем заканадаўства, тое, што рэдакцыя часопіса надрукавала ў снежні 2006 года пасля трохмесячнага прыпынення адразу тры прапушчаныя нумары - за кастрычнік, лістапад і снежань.

У Баранавічах суд адмяніў штраф за распаўсюд незарэгістраванага выдання

15 лютага суд г. Баранавічы адмяніў пакаранне штрафам за распаўсюд незарэгістраванага выдання "Белорусский вестник", вынесенае ў студзені чальцу Партыі камуністаў Беларусі Віктару Цяпіну адміністратыўнай камісіяй Баранавіцкага гарвыканкама.

Суд абавязаў "Гомельскую праўду" надрукаваць абвяржэнне абразлівых звестак

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля абавязаў дзяржаўную газету “Гомельская праўда” цягам месяца апублікаваць абвяржэнне непраўдзівых і абразлівых звестак у дачыненні старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына, надрукаваных у нумары “ГП” ад 16 лістапада 2006 года.

Бібліятэка хоча, але не можа выпісваць недзяржаўную газету

Недзяржаўную рэгіянальную газету "Витебский курьер М" абласная бібліятэка не можа выпісваць пры ўсім жаданні на тое, – вынікае з афіцыйнага ліста начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалая Пашынскага, які атрымаў на гэтым тыдні сябра праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хельсінскі Камітэт" Павел Левінаў.

Старонкі