ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Удзельнікі акцыі размяшчаюцца на пляцоўцы каля Акадэміі навук

13 гадзін 55 хвілін. Дэманстранты размяшчаюцца на пляцоўцы перад будынкам акадэміі, ставяць гукаапаратуру. Некалькі слоў дэманстрантам сказаў Вінцук Вячорка. Пад’ехаў таксама Алесь Міхалевіч.

Журналістаў з "Народнай волі" і "Еўрапейскага радыё для Беларусі" не прапусцілі на Кастрычніцкую плошчу

Пецярых журналістаў – супрацоўнікаў недзяржаўнай газеты – міліцыянеры не прапусцілі на Кастрычніцкую плошчу.Каля 12 гадзін дня журналістаў спынілі на вуліцы Леніна Мінска каля будынку офіса СНД. Падпалкоўнік міліцыі Пётр Лапацік паведаміў, што праход забаронены, а на плошчу прапускаюць толькі па спецыяльных дазволах.

Калона дэманстрантаў павялічылася да 10 000 чалавек

13 гадзін 10 хвілін. Калона, якая ўжо налічвае каля 10 000 чалавек, праследавала плошчу Я.Коласа і рухаецца да Акадэміі навук.

Калона дэманстрантаў дайшла да плошчы Я.Коласа

На 12.50 калона дэманстрантаў дайшла да плошчы Якуба Коласа. На чале калоны з'явіліся актывісты “Маладога фронту”, разгарнулі расцяжкі, прысвечаныя Дню волі. Канец калоны праглядаецца ў раёне плошчы Перамогі.

Калона дэманстрантаў рухаецца ў бок Акадэміі навук

Удзельнікі дэманстрацыі рухаюцца ўздоўж праспекта Незалежнасці да Акадэміі навук і зараз знаходзяцца ў раёне плошчы Перамогі. Зараз у калоне дэманстрантаў каля 5 000 чалавек.

Міліцыя не дапусціла журналістаў і дэманстрантаў на Кастрычніцкую плошчу Мінска

Сёння каля 11.45 міліцыянеры прагналі журналістаў з прыступак Палаца прафсаюзаў, які знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Прыкладна 10 журналістаў з незалежных выданняў сабраліся з раніцы на плошчы, каб асвятляць масавую акцыю, прымеркаваную да Дня волі.

Рэдактар тураўскай незалежнай газеты "Вольныя навіны" арыштаваны на 5 сутак

Міхаіл Козел, галоўны рэдактар тураўскай недзяржаўнай незарэгістраванай газеты “Вольныя навіны” асуджаны на 5 сутак арышту за тое, што “нецэнзурна лаяўся, абразліва выказваўся ў адрас главы дзяржавы і мясцовага кіраўніцтва”.

Газеце Слонімскай – 10 гадоў

Шаноўныя калегі! Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” усёй душы віншуем Вас з 10-гадовым юбілеем.

Выйшаў першы нумар незалежнай газеты "Магілёўскі час"

Напярэдадні 25 Сакавіка - Дня Волі, у Магілёве пачало выходзіць яшчэ адно недзяржаўнае маланакладнае выданне - "Магілёўскі час". Газета заяўлена як тыднёвік, які будзе асвятляць у асноўным праблемы грамадска-палітычнага жыцця абласнога цэнтра.

Што рабіць, калі вас затрымалі на мірнай акцыі, а вінавацяць у дробным хуліганстве?

Напярэдадні правядзення 25 сакавіка ў беларускай сталіцы масавай акцыі - Дня волі, "Радыё "Свабода" прапанавала да ўвагі чытачоў свайго сайта парады праваабаронцаў, як паводзіць сябе ў выпадку затрымання міліцыянерамі і падчас іншых "стасункаў" з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Старонкі