Міліцыя не дапусціла журналістаў і дэманстрантаў на Кастрычніцкую плошчу Мінска
Сёння каля 11.45 міліцыянеры прагналі журналістаў з прыступак Палаца прафсаюзаў, які знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Прыкладна 10 журналістаў з незалежных выданняў сабраліся з раніцы на плошчы, каб асвятляць масавую акцыю, прымеркаваную да Дня волі.

Па інфармацыі на 12.15 Кастрычніцкая плошча цалкам ачэпленая міліцыянтамі.
Народ, які кіраваўся на плошчу, знаходзіцца каля будынку цырка і ў парку імя Я.Купалы. Сабралася каля 2000 тысяч удзельнікаў акцыі, у паветры лунаюць каля некалькі дзесяткаў вялікіх бел-чырвона-белых сцягоў.
Толькі што паступіла інфармацыя, што пад’ехала вялікая колькасць АМАПаўцаў: яны адціскаюць калону дэманстрантаў у бок плошчы Перамогі, людзі скандуюць: “Жыве Беларусь!”.