ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

У Пінску не дазволілі прадаваць у крамах недзяржаўны тыднёвік "Мясцовы час"

У пінскай недзяржаўнай газеты “Мясцовы час” сёлета яшчэ больш ускладніліся праблемы з рэалізацыяй. Калі раней частку газет, якія друкаваліся для рознічнага гандлю, прадавалі ў вялікіх прадуктовых крамах прыватныя распаўсюднікі, то зараз такая форма рэалізацыі “Мясцовага часу” скасаваная.

"Витебский курьер М" пагадзілася друкаваць "Віцебская абласная друкарня"

Незалежную газету “Витебский курьер М” пагадзілася друкаваць дзяржаўная “Віцебская абласная друкарня”. 30 сакавіка дырэктар прадпрыемства Я.Ларычаў нечакана падпісаў дамову з рэдакцыяй тэрмінам на адзін месяц.

10 гадоў таму з Беларусі дэпартавалі карэспандэнта НТВ Аляксандра Ступнікава

Дзесяць гадоў таму беларускія ўлады пазбавілі акрэдытацыі і прымусілі пакінуць тэрыторыю Беларусі ўласнага карэспандэнта расійскага тэлеканала НТВ Аляксандра Ступнікава.

БАЖ прыняў удзел у семінары Еўрапарламенту

27 сакавіка Еўрапейскі парламент ладзіў семінар на тэму “Уплыў Еўрапейскага парламенту ў галіне правоў чалавека”. Да ўдзелу былі запрошаныя грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і лідэр дэмакратычнага руху Беларусі Аляксандр Мілінкевіч – у ліку лаўрэатаў прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава за апошнія тры гады.

Недзяржаўная газета "Витебский курьер М" прыпыніла выхад

Грамадска-палітычная газета “Витебский курьер М” упершыню за 17 гадоў дзейнасці прыпыніла выхад. Услед за “Віцебскай абласной друкарняй”, якая без тлумачэння прычын не прыняла ў друк чарговы нумар “Витебского курьера”, іншыя друкарні ў рэгіёне таксама адмовіліся друкаваць недзяржаўную газету, – паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Падчас масавай акцыі ў Мінску былі збітыя журналісты

25 сакавіка журналістка Алёна Андрэева двойчы пацярпела, калі выконвала свае прафесійныя абавязкі падчас масавай дэманстрацыі ў Мінску, нягледзячы на тое, што мела прышпіленую на вопратцы прэсавую карту ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Журналіст Анатоль Гатоўчыц аштрафаваны за "незаконную дзейнасць у інтарэсах замежных СМІ"

Гомельскі журналіст Анатоль Гатоўчыц, карэспандэнт недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН, пакараны штрафам – 2 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў “незаконным ажыццяўленні дзейнасці ў інтарэсах замежных СМІ”. Суддзя вынесла рашэнне цягам 15 хвілін пры адсутнасці публікі, – паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Абвешчаны творчы конкурс для маладых журналістаў з Гарадзеншчыны

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя Журналістаў" разам гродзенскай грамадскай ініцыятывай "Трэці сектар" абвясцілі конкурс для маладых журналістаў "Твой стыль".

Валерыю Шчукіну прад'явілі абвінавачанне за "знявагу" па крымінальным артыкуле

Сёння ў Віцебску журналісту і праваабаронцу, сябру БАЖ Валерыю Шчукіну прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса – “знявага, нанесеная ў друкаваным творы”.

25 сакавіка быў затрыманы рэдактар недзяржаўнай газеты "За Маладзечна"

25 сакавіка ў Мінску быў затрыманы рэдактар маладзечанскай незарэгістраванай маланакладнай газеты “За Маладзечна” Ян Лагвіновіч.

Старонкі