Абвешчаны творчы конкурс для маладых журналістаў з Гарадзеншчыны


Грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя Журналістаў" разам гродзенскай грамадскай ініцыятывай "Трэці сектар" абвясцілі конкурс для маладых журналістаў "Твой стыль".

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” разам гродзенскай грамадскай ініцыятывай “Трэці сектар” абвясцілі конкурс для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

  • “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
  • “Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ці артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;
  • “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

Вашых матэрыялаў чакаюць да 20 красавіка 2007 года па адрасе:
230000, г.Гродна, вул. Будзёнага 48а/11 альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай “Конкурс”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты. Пра вынікі конкурсу стане вядома да 2 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.