Абвешчаны творчы конкурс для маладых журналістаў з Гарадзеншчыны
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” разам гродзенскай грамадскай ініцыятывай “Трэці сектар” абвясцілі конкурс для маладых журналістаў “Твой стыль”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
- “Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ці артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;
- “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.
Вашых матэрыялаў чакаюць да 20 красавіка 2007 года па адрасе:
230000, г.Гродна, вул. Будзёнага 48а/11 альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай “Конкурс”.
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты. Пра вынікі конкурсу стане вядома да 2 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.