Валерыю Шчукіну прад'явілі абвінавачанне за "знявагу" па крымінальным артыкуле


Сёння ў Віцебску журналісту і праваабаронцу, сябру БАЖ* Валерыю Шчукіну прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса – “знявага, нанесеная ў друкаваным творы”.

Сёння ў Віцебску журналісту і праваабаронцу, сябру БАЖ Валерыю Шчукіну прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса – “знявага, нанесеная ў друкаваным творы”.

Паводле дакумента, знявага ўтрымлівалася ва ўлётках, якія падрыхтаваў і распаўсюдзіў В.Шчукін падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы 2007 года.
У гэтых улетках распавядалася, што супрацоўнікі акружных выбарчых камісій горада парушаюць заканадаўства.

Сёння ж Валерый Шчукін накіраваў скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебска, у якой патрабуе адмяніць абвінавачанне, паколькі яно “незаконнае”.
Таксама журналіст адмовіўся даць падпіску аб нявыездзе, якую патрабаваў следчы, бо гэтая мера, на думку Шчукіна, “таксама не мае пад сабой законнай асновы”.

Абвінавачанне В.Шчукіну ўручыў дазнавацель Першамайскага РАУС Віцебска В.Гердаў. Для гэтага ён быў выкліканы ў аддзяленне міліцыі па тэлефоне.

Нагадаем, раніцай 25 сакавіка Валерыя Шчукіна затрымалі каля пад’езда дома, дзе ён пражывае, супрацоўнікі праваахоўных органаў. Яго адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска і пратрымалі там каля 10 гадзін.