ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

У Мінску 25 сакавіка таксама перашкаджалі працаваць некаторым журналістам

Падчас масавай акцыі – Дня Волі, якая ладзілася 25 сакавіка ў Мінску, супрацоўнікі праваахоўных органаў і спецслужбаў перашкаджалі працаваць некаторым журналістам.

Канал "Euronews" упадобіўся БТ

Учора на канале “Euronews” прайшла інфармацыя пра акцыю апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. У праграме навінаў паведамілі, што ў акцыі ўзялі ўдзел некалькі соцень чалавек, іх блакіравалі супрацоўнікі міліцыі і праз кароткі час выціснулі з цэнтру горада. На гэтым інфармацыя буйнейшага еўрапейскага тэлеканалу пра падзеі ў беларускай сталіцы на Дзень волі завершылася.

У Магілёве затрыманы распаўсюднікі незарэгістраванай газеты "Магілёўскі час"

У Магілёве 25 сакавіка, у Дзень Волі, былі затрыманыя распаўсюднікі маланакладнай незарэгістраванай газеты “Магілёўскі час”.

Журналістам у рэгіёнах перашкаджалі асвятляць падзеі 25 сакавіка

Паступаюць першыя звесткі пра затрыманні і пра чыненне перашкодаў працы журналістаў у некаторых абласных цэнтрах, дзе 25 сакавіка таксама праходзілі акцыі з нагоды Дня волі.

25 сакавіка былі заблакаваныя незалежныя беларускія сайты

Сёння былі недаступныя карыстальнікам практычна ўсе самыя папулярныя беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. Так, увесь дзень не адчыняліся сайты “Радыё “Свабода”, “Хартыя-97”, сайты газет “Салідарнасць”, “Наша ніва”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і інш.

Затрыманы некалькі ўдзельнікаў шэсця да Нацыянальнай бібліятэкі

16.45. У раёне Нацыянальнай бібліятэкі, куды толькі што прыбылі ўдзельнікі шэсця, ужо адбыліся першыя затрыманні. На момант прыходу дэманстрантаў афіцыйны канцэрт “За незалежную Беларусь” ужо скончыўся, і ў раёне будынку засталіся толькі тэхнічныя работнікі, якія збіралі апаратуру, а таксама некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў АМАП, што стаялі ўздоўж сцэны.

Частка дэманстрантаў рушыла ў бок Нацыянальнай бібліятэкі

15 гадзін 50 хвілін. Некалькі соцень дэманстрантаў (па некаторых звестках – больш за 1000 чалавек) пасля заканчэння мітынгу накіраваліся да будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Пераважна гэта моладзь.

Мітынг скончыўся

15:30. Перад завяршэннем акцыі ўзяў слова Аляксандр Мілінкевіч: ён паведаміў пра тэлефанаванне з канцылярыі Ангелы Меркель, якая выказала падтрымку дэмакратычным намаганням беларускай апазіцыі. А. Меркель павіншавала беларускі народ з Днём волі, падкрэсліўшы сімвалічнае супадзенне гэтай даты са святкаваннямі 50-годдзя аб’яднання Еўропы.

Каля Акадэміі навук ідзе мітынг

14 гадзін 45 хвілін. Да ўдзельнікаў Дня волі на пляцоўцы каля Акадэміі навук прыкладна ў 14.20 далучылася калона дэманстрантаў на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. Калоны аб’ядналіся, і зараз у месцы правядзення акцыі ідзе мітынг, у якім удзельнічае, па ацэнках прысутных, ад 8 да 10 тысяч чалавек.(Прадстаўнікі ГУУС Мінгарвыканкама ў інтэрвью "Інтэрфаксу" падалі лічбу - каля 4 тысяч чалавек).

Міліцыя папярэдзіла дэманстрантаў, што супраць іх могуць прымяніць сілу

14 гадзін 05 хвілін. Толькі што міліцыянеры звярнуліся па гучнагаварыльніку да дэманстрантаў і паведамілі, што мітынг каля Акадэміі навук забаронены. Папярэдзілі, што супраць дэманстрантаў, калі не разыдуцца, будуць прымененыя сіла і спецсродкі. Удзельнікам акцыі “Дзень волі” прапанавалі ісці да Нацыянальнай бібліятэкі альбо ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.

Старонкі