Мітынг скончыўся
15:30. Перад завяршэннем акцыі ўзяў слова Аляксандр Мілінкевіч: ён паведаміў пра тэлефанаванне з канцылярыі Ангелы Меркель, якая выказала падтрымку дэмакратычным намаганням беларускай апазіцыі. А. Меркель павіншавала беларускі народ з Днём волі, падкрэсліўшы сімвалічнае супадзенне гэтай даты са святкаваннямі 50-годдзя аб’яднання Еўропы.

Пасля з заключным словам выступіў В. Вячорка, які абвесціў пра заканчэне мітынгу, выказаўшы шкадаванне, што з прычыны праблем з тэхнікай беларускія музыкі не змаглі выступіць на акцыі.
У раёне правядзення мітынгу сканцэнтраваныя сілы правапарадку. (У прыватнасці, каля філармоніі відавочцы налічылі пяць “аўтазакаў” і 4 аўтобусы з міліцыянтамі, а каля “Рыгі” – 2 аўтобусы з міліцыянтамі).