ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Міліцыянеры "прымяралі" новы Адміністратыўны кодэкс на распаўсюдніку "Свабоды"

Магілёўская міліцыя пакуль безвынікова скарысталася ў дачыненні да грамадскага распаўсюдніка незалежнай прэсы новым Адміністратыўным кодэксам. У Магілёве 5 сакавіка міліцэйскі патруль затрымаў грамадскага актывіста Сяржука Гіркіна, калі той раздаваў мінакам у цэнтры горада апошні нумар незарэгістраванай газеты “Свабода”.

Беларускія выданні: "Наша Ніва" і "СD-mag" - лаўрэаты прэміі фонду нямецкай газеты Zeit

Незалежная, беларускамоўная грамадска-палітычная газета “Наша Ніва” і незарэгістраваны моладзевы часопіс на кампактных дысках “СD-mag” сталі пераможцамі прэміі імя Герда Буцэрыуса “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” за 2006 год.

Парушальнікі правоў журналіста В.Шчукіна пакуль не прыцягнуты да адказнасці

Грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 1 сакавіка атрымала адказ на скаргу, накіраваную ў пракуратуру Віцебскай вобласці ў сувязі з парушэннем правоў журналіста Валерыя Шчукіна ў Віцебску падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў студзені 2007 года.

У Клімавічах арыштаваны наклад незарэгістраванай газеты "Вольны горад"

2 сакавіка на расійска-беларускай мяжы затрыманы і адабраны наклад крычаўскай рэгіянальнай незарэгістраванай газеты “Вольны горад”. Па некаторых звестках, аперацыю па затрыманні праводзілі супрацоўнікі Клімавіцкай міліцыі і спецслужбы.

Кіраўнікі БАЖ наведалі сябраў асацыяцыі ў Гомельскай і Магілёўскай вобласці

Кіраўніцтва БАЖ сустракалася на мінулым тыдні з сябрамі журналісцкай арганізацыі ў Гомелі, Бабруйску і Магілёве. Спачатку старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна і намеснікі старшыні Аліна Суравец і Андрэй Бастунец наведалі чальцоў БАЖ у Бабруйску.

Лукашэнка адобрыў кандыдатуры намеснікаў міністра інфармацыі і старшыні "Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы"

1 сакавіка прэзідэнт Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, адобрыў на пасаду намесніка міністра інфармацыі кандыдатуру Аляксандра Слабадчука. Таксама ён даў згоду на назначэнне першым намеснікам старшыні дзяржаўнай установы "Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы" журналісткі Тамары Вяцкай.

Рэдактар газеты "Белорусы и рынок": З'яўляецца дадатковая нагода, каб прымяняць рэпрэсіўныя санкцыі супраць газет

Гэта паніка ўраду з нагоды таго, што інфармацыя аб рэальнай сітуацыі з эканомікай краіны стане здабыткам грамадскасці, – пракаментаваў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар тыднёвіка “Белорусы и рынок” Вячаслаў Хадасоўскі даручэнне прэм’ер-міністра наладзіць кантроль за інфармацый, якую прадастаўляюць дзяржчыноўнікі журналістам.

Распрацоўшчык даручэння прэм'ер-міністра: Каб не было ў СМІ ляпсусаў і не тых лічбаў

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі даручыў ураду кантраляваць выступы супрацоўнікаў дзяржустаноў у сродках масавай інфармацыі, а таксама наладзіць пастаянны маніторынг такіх публікацый.

Генпракуратура: Забойцы журналісткі Веранікі Чаркасавай не знойдзены

Супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць шэраг асобаў на датычнасць да забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Прус.

Міністр інфармацыі трапіў пад санкцыі ЗША

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі фінансава-эканамічныя санкцыі супраць шасці беларускіх дзяржаўных кіраўнікоў. Сярод іншых – міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч.

Старонкі