25 сакавіка былі заблакаваныя незалежныя беларускія сайты

Сёння былі недаступныя карыстальнікам практычна ўсе самыя папулярныя беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. Так, увесь дзень не адчыняліся сайты “Радыё “Свабода”, “Хартыя-97”, сайты газет “Салідарнасць”, “Наша ніва”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і інш.

На думку галоўнага рэдактара інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандра Старыкевіча, гэта была “абсалютна спланаваная акцыя спецслужбаў”.

“Але мы ўсё ж рабілі он-лайн паведамленні пра ход масавай акцыі – Дня волі праз livejournal.com і форумы”, – распавёў прэс-службе БАЖ Аляксандр Старыкевіч.