ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Выйшлі з друку магілёўскія самвыдатаўскія газеты "Маразм жыцця" і "Наш Магілёў"

У Магілёве выйшаў з друку і разыходзіцца па руках прыхільнікаў чарговы нумар самвыдатаўскай газеты (ці хутчэй - бюлетэню) "Маразм жыцця". Газета не належыць якой-небудзь грамадскай ці іншай арганізацыі, а з'яўляецца перыядычным выданнем нефармальнай групы творчай моладзі.

31 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках маніторынгу асвятлення мясцовых выбараў'2007 у беларускіх СМІ

31 снежня ў 12.00 ў офісе "Беларускай асацыяцыі журналістаў" (пл. Свабоды, 17-304) будзе ладзіцца прэс-канферэнцыя па выніках маніторынгу асвятлення мясцовых выбараў'2007 у беларускіх сродках масавай інфармацыі.

Кіраўніцтва БАЖу сустрэлася з новымі сябрамі арганізацыі

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" папоўнілася новымі сябрамі. Гэта пераважна маладыя журналісты, якія працуюць у беларускіх інтэрнэт-выданнях, а таксама нацыянальных і рэгіянальных газетах.

"Рэпарцёры без межаў" асуджаюць юрыдычны і адміністратыўны пераслед газеты "Витебский курьер"

"Рэпарцёры без межаў" асуджаюць дзеянні Міністэрства інфармацыі Беларусі, "мэтай якіх з'яўляецца закрыццё незалежнай газеты "Витебский курьер М", - паведамляецца ў заяве, якую распаўсюдзіла 24 студзеня міжнародная журналісцкая праваабарончая арганізацыя.

"Витебский курьер М" падае ў суд апеляцыю

Сёння заснавальнік недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Витебский курьер М" накіроўвае скаргу ў Гаспадарчы апеляцыйны суд Віцебскай вобласці.

Недзяржаўную газету "Нясвіжскі час" выкідваюць з кіёскаў "Саюздруку"

У Нясвіжы мясцовае аддзяленне "Мінаблсаюздруку" адмаўляецца прадаваць у сваіх кіёсках недзяржаўную рэгіянальную газету "Нясвіжскі час". Дамова з рэдакцыяй на гандаль газетай скасоўваецца з 20 сакавіка 2007 года.

Мінінфармацыі абавязвае трансляваць "НТВ-Беларусь" у кабельных і эфірных тэлесетках

Па распараджэнні Міністэрства інфармацыі становіцца абавязковай трансляцыя тэлеканала "НТВ-Беларусь" ў кабельных і эфірных сетках Беларусі. Адпаведны загад атрымала з Мінгарвыканкама 12 студзеня фірма “Космос ТВ”, аператар многаканальнага тэлебачання ў Мінску.

БАЖ патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, якія парушылі правы журналіста В.Шчукіна

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні прафесійных правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы.

Более половины белорусских независимых изданий не включены в подписной каталог и не продаются в киосках

По состоянию на 1 января 2007 г. в Беларуси насчитывалось 1224 зарегистрированных печатных периодических издания. Представители Министерства информации неоднократно заявляли о "довольно динамичном развитии информационного пространства страны" (см., например, интервью первого заместителя министра информации Лилии Ананич газете "Звязда", № 76 (25408) от 29.04.2005 г.).

У Нясвіжы забараняюць супрацоўнічаць з недзяржаўнай раённай газетай

У Нясвіжы ў дзяржаўных установах і арганізацыях адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю журналістам недзяржаўнай газеты «Нясвіжскі час». Пры гэтым супрацоўнікі спасылаюцца на адпаведнае распараджэнне намесніка старшыні райвыканкама А.Маісені, які курыруе пытанні ідэалогіі.

Старонкі