ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Пінскія чыноўнікі і міліцыянеры адмаўляюцца супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай

У Пінску для недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Мясцовы час" стала праблематычным атрыманне інфармацыі ад супрацоўнікаў гарвыканкама і міліцыі.

Газета "Витебский курьер М" намерана абскардзіць рашэнне суда

Паводле рашэння суда, недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Витебский курьер М» абавязана вызваліць памяшканне, якое арандуе ў ААТ «Элсан».

БАЖаўцы наведалі Паўла Севярынца

Пад самы Новы год зладзілі БАЖаўцы няпростую вандроўку - мокрымі дарогамі скіраваліся на далёкі лесапавал да сябра Асацыяцыі Паўла Севярынца. Павезлі "Абажур", падарункі. Наступным днём Паўлу спаўнялася 30.

"Витебский курьер" вымушаны абараняць у судзе права на арэнду памяшкання для рэдакцыі

Сёння ў гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці адбудзецца другое судовае пасяджэнне па зыску ААТ "Элсан" да недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Витебский курьер М". Прадмет судовай спрэчкі - дамова арэнды памяшкання, дзе зараз размяшчаецца рэдакцыя выдання.

ЕГУ прымае дакументы на новую магістэрскую праграму

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распачаў прыём дакументаў на новую магістэрскую праграму "Параўнаўчая гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы".

Журналіст з Пінску Аляксей Дуброўскі стаў пераможцам конкурсу БАЖ

Пінскі журналіст Аляксей Дуброўскі, фотакарэспандэнт газеты "Живая вода", стаў пераможцам творчага конкурсу на лепшае асвятленне тэмаў сацыяльнага жыцця, краязнаўства і экалогіі Палескага краю за 2006 год, які праводзіў БАЖ сярод сваіх сяброў у Пінскім рэгіёне.

Дзяржаўная раёнка адмовілася публікаваць матэрыял кандыдата ў дэпутаты ад БНФ

Дзяржаўная рэгіянальная газета "Пінскі веснік" адмовілася надрукаваць на сваіх старонках матэрыял кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага аблсавета, прадстаўніка партыі БНФ Аляксандра Рамановіча.

З Калядамі!

Вясёлых Вам Калядаў, сябры! Няхай сыходзяць у небыт праблемы, роспач і адчай. Няхай сэрцы Вашыя напаўняе аптымізм, натхненне, вера, надзея і любоў. А на шляху пераменаў да лепшага - ніколі не будзе неадольных перашкод. Са святам Вас! І будзем разам!

Міністэрства сувязі: распаўсюджваючы недзяржаўную газету, пошта панесла траты

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты "Брестский курьер" 3 студзеня атрымала ліст – копію адказу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі дэпутату Палаты прадстаўнікоў Валянціне Качан.

На дзяржаўным радыё ізноў не прагучаў з-за "тэхнічных непаладак" выступ кандыдата ў дэпутаты

Выступ кандыдата ў дэпутаты Бярозаўскага райсавета, сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы не прагучаў у эфіры мясцовага радыё ў вызначаны час.

Старонкі