ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Рэдактар часопіса "Роднае слова" зняты з пасады

Галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Міхаіл Шавыркін звольнены з пасады загадам міністра адукацыі ад 14 снежня з фармулёўкай "па згодзе бакоў".

У Баранавічах журналіста не дапусцілі на сустрэчу чыноўніка з грамадзянамі

Намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Валерый Лазіцкі 14 снежня адмовіўся весці ў прысутнасці карэспандэнта недзяржаўнай газеты "Intex-press" прыём грамадзян, заклапочаных выпадкамі адстрэлу ў Баранавічах бяздомных жывёл.

Кандыдат у дэпутаты атрымаў папярэджанне за распаўсюд недзяржаўных газет

У Гомелі кандыдат ў дэпутаты абласнога Савета ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Процка 13 снежня падчас рэгістрацыі атрымаў афіцыйнае папярэджанне за тое, што, збіраючы подпісы за сваё вылучэнне, раздаваў недзяржаўныя газеты "Народная воля" і "Товарищ".

"Ганцавіцкаму часу" – 5 гадоў

Віншуем вас з першым юбілеем газеты!

У Гродне асудзілі за "лаянку" супрацоўніка часопіса Саюза палякаў Беларусі

Сёння ў Гродне адбыўся суд над супрацоўнікам часопіса Саюза палякаў Беларусі "Magazin Polski" Аляксеем Салеем. Суддзя Ленінскага суда Наталля Козел прызначыла пакаранне – 7 сутак арышту за "лаянку і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".

"Тэхнічныя праблемы" ці цэнзура перашкодзілі расійскай службе "Еўраньюс" ладзіць прамую трансляцыю?

Расійская служба тэлеканала "Еўраньюс" не паказала, як анансавала перад гэтым, у прамым эфіры ўзнагароджанне Аляксандра Мілінкевіча прэміяй імя А. Сахарава “За свабоду думкі” на сесіі Еўрапарламенту і выступ беларускага лідэра перад еўрапейскімі дэпутатамі.

Міліцыя адмовілася ўзбуджаць справу супраць журналісткі "СТВ" па зыску пратэстанцкай царквы

Упраўлення ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па зыску пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да журналісткі "Сталічнага тэлебачання" Л.Джураевай, аўтара тэлерэпартажаў аб дзейнасці гэтай царквы.

У Віцебску распаўсюдніка недзяржаўных газет "прыбралі" з вачэй высокага начальства

У Віцебску ў дзень прыезду ў горад беларускага прэм'ер-міністра С.Сідорскага ў чарговы раз быў затрыманы і аштрафаваны распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда.

Вэб-сайту Радыё "Свабода" – 8 гадоў

Інтэрнэт-старонка Беларускай службы Радыё "Свабода" ўпершыню пабачыла свет 10 снежня 1998 года.

"Витебский курьер" атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі і праверку ад падатковай

Недзяржаўная рэгіянальная грамадска-палітычная газета "Витебский курьер М" 6 снежня атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Падстава – заснавальнік не паведаміў "у вызначаны месяцовы тэрмін аб змяненні адраса рэдакцыі", – паведамляецца у папярэджанні.

Старонкі