ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Рэдактар літоўскай газеты "Laisvas laikrastis" звярнуўся ў суд з зыскам да кіраўніка Дэпартамента бяспекі

Галоўны рэдактар літоўскай газеты "Laisvas laikrastis" ("Свабодная газета") Аўрымас Дрыжус падаў у суд зыск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да кіраўніка Дэпартамента бяспекі Літвы Арвідаса Пацюса.

МАРАЛЬНЫ ЗАКОН СЯРГЕЯ ЗАКОННІКАВА. Выдатнаму паэту і публіцысту спаўняецца 60

16 верасня спаўняецца 60 гадоў Сяргею Законнікаву. Беларускія журналісты маюць падставу для гонару, называючы слыннага юбіляра і сваім калегам.

Дапамажыце знайсці нашага калегу (абноўлена)

У справе знікнення Антона Тараса, перакладчыка, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, з'явілася дадатковая інфармацыя.

Фотакарэспандэнта "Нашай Нівы" прымусілі выдаліць кадры з тварамі міліцыянераў

Фотакарэспандэнт газеты "Наша Ніва" Юлія Дарашкевіч была ўчора затрымана супрацоўнікамі спецназу. Гэта адбылося падчас захопу спецназаўцамі моладзевых актывістаў, якія сабраліся ў двары прыватнага дома ў Магілёве.

У Закон аб друку будуць унесены дапаўненні - ў мэтах барацьбы з тэрарызмам

У закон "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" будуць унесены дапаўненні, рабіцца гэта будзе згодна з падрыхтаваным Міністэрствам юстыцыі Беларусі праектам закона па ўзмацненні мер барацьбы з тэрарызмам.

Газету "Бобруйский курьер" не акрэдытоўваюць на "Дажынкі-2006"

Недзяржаўная газета "Бобруйский курьер" не будзе акрэдытавана на фестывалі "Дажынкі-2006", які сёлета пройдзе ў Бабруйску напрыканцы верасня.

Міністэрства інфармацыі патраціць сёлета 1,5 мільярдаў рублёў з дзяржаўнага бюджэту, каб павысіць якасць афіцыйнай прэсы

Міністэрства інфармацыі закупіла абсталяванне для рэдакцый дзяржаўных друкаваных СМІ на суму 772 мільёны рублёў, гэта каля 360 тысяч долараў.

Беларуская Школа Журналістыкі аб'явіла набор у групу "Радыёжурналістыка"

Цэнтр Міжнародных Зносінаў (Centrum Stosunkow Miedzynarodowych) у Варшаве заяўляе аб наборы ў Беларускую Школу Журналістыкі.

У Бабруйску міліцыі забаранілі супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай

Карэспандэнту газеты "Бобруйский курьер" Вользе Мар'ясінай ў Гарадскім аддзеле міліцыі Бабруйска адмовілі паведаміць інфармацыю і патлумачылі гэта тым, што атрымалі ўказанне з гарвыканкама не супрацоўнічаць з "Бобруйским курьером."

Лаўрэаты прэміі "За мужнасць і прафесіяналізм" атрымалі ўзнагароду

Сёння ў Мінску адбылося ўрачыстае ўручэнне беларускім журналістам прэміі "За мужнасць і прафесіяналізм" імя Дз. Завадскага, заснаванай калегамі Дзмітрыя - Першым расійскім тэлеканалам пры ўдзеле ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Старонкі