ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Аўтары пагроз у адрас недзяржаўных газет недасягальныя для міліцыі?

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" 5 верасня атрымала з міліцыі адказ на заяву з просьбай выявіць і прыцягнуць да адказнасці аўтара ліста з пагрозам ад РНЕ.

Рэдактару літоўскай газеты "Laisvas laikrastis" прад'яўлена абвінавачванне ў абнародаванні дзяржаўнай тайны

Галоўнаму рэдактару літоўскай газеты "Laisvas laikrastis" ("Свободная газета") Аурынасу Дрыжусу, які 7 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржбяспекі Літвы, сёння афіцыйна прад'яўлена абвінавачванне па арт. 124 Крымінальнага кодэкса (распаўсюджанне інфармацыі, якая ўтрымлівае дзяржаўную тайну), пасля гэтага журналіст быў адпушчаны на волю.

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў БАЖ вітае сваіх калегаў ва ўсім свеце і выказвае словы падзякі партнёрскім арганізацыям, якія дапамагаюць беларускім журналістам адчуваць сябе часткай міжнароднай прафесійнай супольнасці.

Ці існуе прафесійная салідарнасць у беларускім журналісцкім асяродку?

Штогод 8 верасня журналісцкая супольнасць адзначае Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

Адукацыйны семінар для журналістаў

21-22 верасня 2006 года ў Міжнародным адукацыйным цэнтры для супрацоўнікаў СМІ будзе ладзіцца семінар на тэму "Журналісцкае расследаванне ў сетцы Інтэрнэт".

Фестываль кнігі і прэсы ладзілі без незалежнай прэсы

На фестывалі кнігі і прэсы, які ладзіўся 3 верасня ў рамках Дня беларускай пісьменнасці ў Паставах, экспанавацца мелі магчымасць хіба толькі дзяржаўныя СМІ.

Суд часткова задаволіў зыск прадпрымальніка А. Данілава да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер"

Сёння ў Віцебску закончылася судовая справа па зыску віцебскага прадпрымальніка Аляксандра Данілава да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі.

Адбылося чарговае пасяджэння суда па зыску да газеты "Витебский курьер М"

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Віцебска завяршылася чарговае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М"

МЗС Беларусі: Вацлаву Радзівіновічу ў акрэдытацыі не адмоўлена

Вацлаву Радзівіновічу, журналісту польскай "Gazety Wyborczaj", Міністэрства замежных спраў у акрэдытацыі не адмаўляла

Журналістам "Мясцовага часу" не дазволілі прысутнічаць на адкрыцці Палескага дзяржаўнага універсітэта

Недзяржаўнай газеце "Мясцовы час" адмовілі ў магчымасці асвятляць 1 верасня ўрачыстае адкрыццё Палескага дзяржаўнага універсітэта ў Пінску з удзелам прэзідэнта А. Лукашэнка.

Старонкі