ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Сёння "Нашай Ніве" - 100 гадоў

Сто гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва". За гэты час газета зрабіла неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага грамадства, нацыянальнай самасвядомасці, культуры і мовы. Пласт гісторыі Беларусі пачатку 20-га стагоддзя назвалі нават "нашаніўскім перыядам".

Жанна ЛІТВІНА, старшыня ГА "БАЖ": "Мы не згодны, каб з журналістаў рабілі ідэалагічны спецназ..."

Бадай, для многіх стала шокам абнародаваная нядаўна інфармацыя: у Беларусі засталося толькі некалькі дзесяткаў незалежных выданняў грамадска-палітычнага зместу.

"Баста" - слова італьянскае

Сёння ў Італіі страйкуюць журналісты. Гэтым разам у ліку патрабаванняў - павышэнне заробкаў і пашырэнне штатаў. Увогуле, на Апенінах ўмеюць дамагацца свайго пры дапамозе чароўнага слова "баста!", што ў перакладзе азначае "годзе!", — зазначае Алесь Уладамірскі ў сённяшнім матэрыяле ў рубрыцы "АКЦЭНТ".

Галоўны ідэолаг Гродзенскай вобласці - "выдатнік друку Беларусі"

Ганаровы знак "Выдатнік друку Беларусі" начальніку ўпраўлення ідэалагічнай работы Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру Амельку ўручыў на мінулым тыдні міністр інфармацыі Беларусі.

Навучальная праграма для беларускіх журналістаў

Журналісты з Беларусі маюць магчымасць узяць удзел у навучальнай праграме, якую фінансуе фонд імя Хайнца Кюна (Германія). Праграма ўяўляе сабою 3-месяцавыя семінары па павышэнні кваліфікацыі, праводзімыя ў Дзюсельдорфе (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія). Падаць заяўку на атрыманне стыпендыі могуць маладыя журналісты ва ўзросце да 35 год з краін Усходняй Еўропы. Галоўныя крытэрыі адбору - зацікаўленне ў палітычным жыцці сваёй краіны і досвед працы ў СМІ. Да заявы шукальніку патрэбна прыкласці важкае абгрунтаванне свайго ўдзелу ў праграме, а таксама прадставіць праект працы, у якім будуць апісаныя мэты і задачы журналісцкай працы ў Германіі.

"Брестской газете" - 4 гады

Конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2007-2008 навучальны год

"Новое радио" часова не працуе

Факт парушэння правоў журналістаў правяраюць самі ж парушальнікі

30 верасня - 75 гадоў Нілу Гілевічу

Заўтра 75-ы Дзень народзінаў адзначыць Ніл Гілевіч - знакаміты беларускі паэт і грамадскі дзеяч.

Старонкі