Навучальная праграма для беларускіх журналістаў


Журналісты з Беларусі маюць магчымасць узяць удзел у навучальнай праграме, якую фінансуе фонд імя Хайнца Кюна (Германія). Праграма ўяўляе сабою 3-месяцавыя семінары па павышэнні кваліфікацыі, праводзімыя ў Дзюсельдорфе (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія). Падаць заяўку на атрыманне стыпендыі могуць маладыя журналісты ва ўзросце да 35 год з краін Усходняй Еўропы. Галоўныя крытэрыі адбору - зацікаўленне ў палітычным жыцці сваёй краіны і досвед працы ў СМІ. Да заявы шукальніку патрэбна прыкласці важкае абгрунтаванне свайго ўдзелу ў праграме, а таксама прадставіць праект працы, у якім будуць апісаныя мэты і задачы журналісцкай працы ў Германіі.

Журналісты з Беларусі маюць магчымасць узяць удзел у навучальнай праграме, якую фінансуе фонд імя Хайнца Кюна (Германія). Праграма ўяўляе сабою 3-месяцавыя семінары па павышэнні кваліфікацыі, праводзімыя ў Дзюсельдорфе (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія). Падаць заяўку на атрыманне стыпендыі могуць маладыя журналісты ва ўзросце да 35 год з краін Усходняй Еўропы. Галоўныя крытэрыі адбору – зацікаўленне ў палітычным жыцці сваёй краіны і досвед працы ў СМІ. Да заявы шукальніку патрэбна прыкласці важкае абгрунтаванне свайго ўдзелу ў праграме, а таксама прадставіць праект працы, у якім будуць апісаныя мэты і задачы журналісцкай працы ў Германіі.

Памер стыпендыі пакрывае кошт квітка ў Германію, пражывання і навучання на курсах, кошт неабходнай літаратуры і ў выпадку неабходнасці – курсаў нямецкай мовы ў Інстытуце імя Гётэ. Веданне мовы з'яўляецца патрэбным, але не галоўным аргументам падчас адбору кандыдатаў; пацвярджэннем ўзроўню ведаў можа быць нават пісьмовае сведчанне прыватнага рэпетытара. Апошні тэрмін падачы заяваў – 30 лістапада.

Да заявы патрэбна прыкласці біяграфію на нямецкай мове, даведкі з месцаў працы, вучобы і моўных курсаў, перакладзеныя на нямецкую мову з натарыяльна заверанай копіяй арыгіналу на рускай мове, а таксама накіды пра меркаваны збор матэрыялу і абгрунтаванне атрымання стыпендыі, таксама на нямецкай мове.

Заяўкі патрэбна дасылаць на адрас: Vorstand der Heinz - Kuhn –Stiftung, Stadttor 1, 40219, Dusseldorf.. Даведкі па тэл.: 8 1049 211 837 12 74. Сайт фонда імя Хайнца Кюна:
http://www.heinz-kuehn-stiftung.de/index1.html