Конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2007-2008 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2007-2008 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць на працягу вучэбнага семестра займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
- журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
- сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
- інфармацыйныя тэхналогіі
- міжнародныя зносіны
- права
- эканоміка
- кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
- амерыканістыка
- метады выкладання англійскай мовы
- ахова здароўя
- сацыяльная праца
Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць на сайце Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у інтэрнэт: http://minsk.usembassy.gov, а таксама ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 17 ЛІСТАПАДА 2006 ГОДА