ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Злачынцы, якія пагражалі журналістам "Intex-press", не пакараныя

Міліцыя не змагла знайсці людзей, якія пагражалі журналістам баранавіцкай недзяржаўнай газеты "Intex-press".

Размяркоўваць радыёчастоты будзе Савет Бяспекі

Дзяржаўная камісія па радыёчастотах будзе створана пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў учора прэзідэнт А.Лукашэнка. Гэта робіцца "з мэтай удасканалення сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ў галіне размеркавання радыёчастотнага рэсурса і карыстання ім", - сцвярджаецца ва ўказе.

"Чырвоны Кастрычнік" дапаможа зразумець дзяржаўную палітыку

52 інфармацыйна-прапагандысцкія групы працуюць у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта ідзе гаворка ў артыкуле начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама Вольгі Чумаковай "Зыходзячы з патрабаванняў жыцця", які надрукавала раённая газета "Чырвоны Кастрычнік" (№58 от 26.07.2006).

Двое сутак арышту ў працяг штрафу за распаўсюд недзяржаўнай газеты

Сёння пасля 2-х сутак ўтрымання за кратамі ў міліцэйскім ізалятары-размеркавальніку выходзіць на волю горацкі распаўсюджвальнік рэгіянальнага і нацыянальнага недзяржаўнага друку Дзям'ян Франкоўскі.

Журналістаў не дапускаюць на судовы працэс над "Партнёрствам"

Журналістаў, а таксама дыпламатаў і палітыкаў не дапускаюць на судовы працэс, які сёння пачаўся ў Мінску над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" Цімафеем Дранчуком, Мікалаем Астрэйкам, Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайка.

У разглядзе справы па зыску да газеты "Витебский курьер М" абвешчаны перапынак

Судовае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М", якое адбылося сёння ў Віцебску ў судзе Кастрычніцкага раёна, працягнецца ў панядзелак, суддзя абвясціў перапынак да 14 гадзін 31 ліпеня ў сувязі з хадайніцтвам з боку адказчыка для вызначэння лінгвістычнай экспертызы.

Газету "Витебский курьер М" выклікалі ў суд

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Віцебска будзе разглядацца зыск да мясцовай недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М". З заявай аб абароне годнасці і дзелавой рэпутацыі да газеты звярнуўся віцяблянін Аляксандр Данілаў.

Памёр народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль

24 ліпеня на 89 годзе пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры, вядомы пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч Янка Брыль.

ЕГУ працягвае набор на спецыяльнасць "журналістыка"

Усім, хто хоча вывучаць сапраўдную журналістыку!

Крымінальная справа аб збіцці журналіста Алега Улевіча ўзноўлена

Мінская гарадская пракуратура адмяніла пастанову аб прыпыненні папярэдняга расследавання па факту збіцця карэспандэнта газеты "Комсольская правда в Белоруссии" Алега Улевіча.

Старонкі