Журналістаў не дапускаюць на судовы працэс над "Партнёрствам"


Журналістаў, а таксама дыпламатаў і палітыкаў не дапускаюць на судовы працэс, які сёння пачаўся ў Мінску над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" Цімафеем Дранчуком, Мікалаем Астрэйкам, Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайка.

Журналістаў, а таксама дыпламатаў і палітыкаў не дапускаюць на судовы працэс, які сёння пачаўся ў Мінску над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" Цімафеем Дранчуком, Мікалаем Астрэйкам, Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайка. Судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме. Будынак суда Цэнтральнага раёна акружаны супрацоўнікамі міліцыі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"