У разглядзе справы па зыску да газеты "Витебский курьер М" абвешчаны перапынак


Судовае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М", якое адбылося сёння ў Віцебску ў судзе Кастрычніцкага раёна, працягнецца ў панядзелак, суддзя абвясціў перапынак да 14 гадзін 31 ліпеня ў сувязі з хадайніцтвам з боку адказчыка для вызначэння лінгвістычнай экспертызы.

Судовае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М", якое адбылося сёння ў Віцебску ў судзе Кастрычніцкага раёна, працягнецца ў панядзелак, суддзя абвясціў перапынак да 14 гадзін 31 ліпеня ў сувязі з хадайніцтвам з боку адказчыка для вызначэння лінгвістычнай экспертызы. Вызначэнне па хадайніцтву будзе прынята ў панядзелак, а сёння ў судзе выступілі бакі і прайшлі допыты сведкаў.

Жыхар Віцебска Аляксандр Данілаў, які выступае ў судзе ў якасці ісца, вырашыў спагнаць акрамя 30 мільёнаў (менавіта ў столькі ён ацаніў свой маральны ўрон) з заснавальніка газеты "Витебский курьер М" яшчэ 5 мільёнаў з аўтара артыкула.

Нагодай пазову аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі на выданне стаў артыкул у нумары ад 14 красавіка 2006 года пад назвай "Плошча Свабоды для вузкага кола асоб", ў якім аўтар Сцяпан Старажыл выказвае меркаванне, што рашэнне гарвыканкама аб адводзе зямельнага ўчастка грамадзяніну А. Данілаву для будаўніцтва Цэнтра моладзевага адпачынку скараспелае і прынятае насуперак закону.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"