Міністэрства інфармацыі патраціць сёлета 1,5 мільярдаў рублёў з дзяржаўнага бюджэту, каб павысіць якасць афіцыйнай прэсы
Міністэрства інфармацыі закупіла абсталяванне для рэдакцый дзяржаўных друкаваных СМІ на суму 772 мільёны рублёў, гэта каля 360 тысяч долараў.
Міністэрства інфармацыі закупіла абсталяванне для рэдакцый дзяржаўных друкаваных СМІ на суму 772 мільёны рублёў, гэта каля 360 тысяч долараў.
Як паведаміў начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнага развіцця Мінінфармацыі Мікалай Брашко карэспандэнту БЕЛТА, усё абсталяванне самае сучаснае і найноўшае - сёлета ў першым паўгоддзі для рэспубліканскіх дзяржаўных СМІ набыта 127 кампутараў, 54 прынтары, 28 сканераў, 22 ксераксы, 21 факсавых апаратаў, 23 фотаапараты.
У другім паўгоддзі плануецца патраціць яшчэ 778 мільёнаў рублёў на абсталяванне для рэгіянальных друкаваных выданняў. Гэта робіцца з мэтай павысіць якасць дзяржаўных газет і часопісаў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"