ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Газету "Товарищ" не ўключаюць у падпісны каталог і адмовілі ў распаўсюджанні праз кіёскі

РУП "Белпошта" адмовілася ўключыць недзяржаўную газету "Товарищ" у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2007 года, а "Мінаблдрук" - распаўсюджваць выданне праз кіёскі.

Споўнілася 10 гадоў з дня закрыцця "Радыё 101,2"

Сёння споўнілася 10 гадоў як спыніла вяшчанне "Радыё 101,2" - першая і апошняя у нашай краіне камерцыйная інфармацыйна-музычная FM-радыёстанцыя, якая працавала на беларускай мове.

З журналістамі правялі "прафілактычныя" размовы і адпусцілі

На дадзены момант ўсіх затрыманых у Бабруйску журналістаў адпусцілі.

У Бабруйску міліцыя затрымала 11 журналістаў

Сёння прыкладна ў 13 гадзін у Бабруйску міліцыянеры затрымалі і адвезлі ў пастарунак 11 журналістаў, якія назіралі за акцыяй пратэсту дэпутата мясцовага гарсавета і грамадскага актывіста Аляксандра Чыгіра на пл. Леніна.

Што чакаюць журналісты ад змяненняў правапісу беларускай мовы?

Тэма змянення правілаў правапісу беларускай мовы актыўна абмяркоўваецца ў журналісцкім асяроддзі пасля таго, як 25 жніўня прэзідэнт А. Лукашэнка даручыў Мінадукацыі распрацаваць новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі і на працягу наступных двух тыдняў вынесці гэты праект яму на разгляд.

За мужнасць і прафесіяналізм

Лаўрэатамі прэміі імя Дзмітрыя Завадзкага "За мужнасць і прафесіяналізм" ў 2006 годзе сталі беларускія журналісты.

Зыск да газеты "Товарищ" аб абароне гонару і годнасці

Зыск да газеты "Товарищ" і прафсаюзнага актывіста Паўла Паддубскага падаў у суд старшыня асацыяцыі "Сталічнае таксі" Ігар Верхавец.

Расследаванне крымінальнай справы аб збіцці журналіста Алега Улевіча ізноў прыпынілі

Чарговае паведамленне аб чарговым прыпыненні расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факту нанясення цялесных пашкоджанняў пры выкананні прафесійных абавязкаў, атрымаў журналіст "Комсомольской правды" в Белоруссии" Алег Улевіч.

Сёння - 70 гадоў вядомаму беларускаму паэту Генадзю Бураўкіну

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" ад імя больш як тысячы сваіх сяброў віншуе слыннага паэта, нястомнага грамадскага дзеяча і паважанага калегу з Днём нараджэння.

Журналістаў "Мясцовага часу" не пусцілі на прыём да памочніка прэзідэнта

Журналістам недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" не дазволілі прысутнічаць падчас прыёму грамадзян, які ладзіў 23 жніўня ў Пінскім гарвыканкаме памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі.

Старонкі