Журналістаў "Мясцовага часу" не пусцілі на прыём да памочніка прэзідэнта


Журналістам недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" не дазволілі прысутнічаць падчас прыёму грамадзян, які ладзіў 23 жніўня ў Пінскім гарвыканкаме памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі.

Журналістам недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" не дазволілі прысутнічаць падчас прыёму грамадзян, які ладзіў 23 жніўня ў Пінскім гарвыканкаме памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі. На прыёме прысутнічаў таксама старшыня Пінскага гарвыканкаму Аляксандр Гордзіч.

Па звестках службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", супрацоўнік выканкаму, які арганізоўваў сустрэчу, не дазволіў журналістам "Мясцовага часу" прайсці ў залу, дзе ладзіўся прыём, заявіўшы, што яму не падабаецца, як газета падае інфармацыю і асвятляе работу выканкама. Таму высвятляць, з якімі праблемамі пінчукі прыйшлі да памочніка прэзідэнта, карэспандэнтам давялося ў людзей у чарзе: з афіцыйных крыніц адказу атрымаць не ўдалося.
Як паведамляе служба маніторынгу БАЖ, гэта не першы выпадак, калі ў Пінску журналістам недзяржаўнай газеты адмаўляюць у інфармацыі.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"