ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Пінская міліцыя вярнула "Народную волю"

У Пінску міліцыя вярнула адабраныя нумары газеты "Народная воля" распаўсюджвальніку недзяржаўнай прэсы Аляксандру Рамановічу паля таго, як ён звярнуўся ў гарадскую пракуратуру і да кіраўніцтва Пінскага ГАУС са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі.

"Комсомольская правда в Белоруссии" заплаціць 60 мільёнаў рублёў за тэхнічную памылку

Газета "Комсомольская правда" в Белоруссии" усё ж такі павінна выплаціць старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму 60 мільёнаў рублёў.

Журналісту Андрэю Пачобуту - 10 сутак арышту за дробнае хуліганства

Учора напрыканцы дня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна скончыўся разгляд адміністратыўнай справы актывістаў незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута, галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie".

У БАЖаўцаў - "срэбра" за футбол і "бронза" за валейбол

Паспяхова выступілі беларускія журналісты на спартыўных спаборніцтвах падчас міжнароднага злёту "Літоўскія журналісты за мір - 2006".

Газета "Витебский курьер М" атрымала ўзнагароду ад праваслаўнай царквы

Недзяржаўная грамадска-палітычная газета "Витебский курьер М" 17 жніўня атрымала благаслаўленне Віцебскай праваслаўнай епархіі і грамату "За дбайную працу ва славу святой царквы".

IBB запрашае журналістаў на ўрачыстае мерапрыемства

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры 1 верасня ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню цэнтру імя Йоганеса Рау, з удзелам высокапастаўленых асоб ФРГ і Беларусі.

Міліцыянеры ў Магілёве прачытаюць дэмакратычныя інфармацыйныя бюлетэні?

Некалькі дзесяткаў інфармацыйных бюлетэняў "Навіны БНФ" і "Моладзь БНФ" апынуліся ў пастарунку.

Галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" выклікалі на допыт

Галоўны рэдактар часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" Андрэй Пачобут быў выкліканы ўчора павесткай у аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю Ленінскага РУУС Гродна для сведчання.

Кіраўніцтва ТРК "Гомель" сцвярджае, што ніхто не будзе звольнены

Пасля з'яўлення на сайце БАЖ інфармацыі пра магчымае скарачэнне штату на Тэлерадыёкампаніі "Гомель" у сувязі са змяненнем вяшчальнай сеткі на электронны адрас ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прыйшоў ліст ад ТРК "Гомель" за подпісам Андрэя Чыкунова.

Суд скончыўся на карысць газеты

Разгляд судовай справы ў дачыненні да недзяржаўнай газеты "Intex-press" закончыўся сёння ў Баранавічах на карысць выдання.

Старонкі