Суд скончыўся на карысць газеты


Разгляд судовай справы ў дачыненні да недзяржаўнай газеты "Intex-press" закончыўся сёння ў Баранавічах на карысць выдання.

Разгляд судовай справы ў дачыненні да недзяржаўнай газеты "Intex-press" закончыўся сёння ў Баранавічах на карысць выдання. Суд адхіліў зыск, з якім звярнуўся супраць газеты дырэктар мясцовай фабрыкі па вытворчасці абутку Вячаслаў Тумашчык.

Нагадаем, спадар Тумашчык палічыў, што газета зняважыла яго гонар і годнасць, калі надрукавала інфармацыю ў рубрыцы "Служба 02", дзе (паводле паведамленняў прэс-службы Баранавіцкага ГАУС і аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама) гаварылася аб ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць дырэктара ААТ "Баранавіцкая абутковая фабрыка".

Вячаслаў Тумашчык у зыскавай заяве сцвярджаў, што ён ніколі не прыцягваўся да адказнасці, і патрабаваў 10 мільёнаў рублёў за маральныя пакуты.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"