Міліцыянеры ў Магілёве прачытаюць дэмакратычныя інфармацыйныя бюлетэні?


Некалькі дзесяткаў інфармацыйных бюлетэняў "Навіны БНФ" і "Моладзь БНФ" апынуліся ў пастарунку.

Некалькі дзесяткаў інфармацыйных бюлетэняў "Навіны БНФ" і "Моладзь БНФ" апынуліся ў пастарунку. 16 жніўня каля 12 гадзін увечары ў Магілёве міліцыянеры затрымалі грамадскага актывіста Сяржука Нігаціна, заўважыўшы асобнікі бюлетэняў у яго заплечніку - гэта адбылося ў краме, калі С. Нігацін рабіў пакупкі. Актывіста даставілі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна, дзе склалі на яго пратакол і забралі ўсю друкаванаю прадукцыю.

Сяржуку Нігаціну ў міліцыі патлумачылі, што на іх конт будзе праведзена экспертыза. Актывіст упэўнены, што днямі яму вярнуць усе асобнікі бюлетэняў, бо - з яго слоў - само іх існаванне і змест цалкам адпавядаюць заканадаўству ў гэтай сферы. Але ўчыніць такую праверку ніякім іншым чынам, акрамя непасрэднага чытання нельга. Таму грамадскі актывіст спакойна і нават пахвальна ставіцца да таго, што міліцыянерам выпала магчымасць пазнаёміцца з інфармацыяй, якую падаюць дэмакратычныя выданні.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"