ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь на трэцім месцы... ад канца спісу

Беларусь заняла 13-ае месца ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2006 год сярод 15 краін – былых рэспублік СССР. Ніжэй размясціліся толькі Казахстан і Туркменія. Лідзіруюць у гэтым спісе Грузія, Эстонія і Украіна.

На Гомельскім радыё не прагучала выступленне кандыдата ў дэпутаты ад БНФ

У Гомелі ў эфіры дзяржаўнага радыё не прагучала выступленне кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарсавета ад Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ Уладзіміра Шыцікава, запланаванае на 28 снежня.

З Новым годам!

Шаноўныя сябры! Ад усяго сэрца віншуем вас з Калядамі і Новым 2007 годам! Жадаем вам вясёлых святаў, спаўнення ўсіх запаветных мараў, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

Ул. Русакевіч абвяргае інфармацыю аб блакадзе расійскіх СМІ

Усе расійскія СМІ ў Беларусі з 1 студзеня 2007 года будуць працаваць у звычайным штатным рэжыме. Трансляцыя тэлеканалаў ідзе, падпіска на расійскія газеты прайшла паспяхова, - пракаментаваў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч "Інтэрфаксу" паведамленне, што з пачатку наступнага года кіраўніцтва Беларусі збіраецца ўвесці поўную інфармацыйную блакаду ўсіх расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Рэдактар дзяржаўнай раёнкі: журналісты заўсёды шчырыя перад землякамі

"Журналисты "Слонімскага весніка" не готовят материалы, идущие в разрез с нашей совестью", - запэўніла чытачоў дзяржаўнай раённай газеты яе галоўны рэдактар Марыя Данюк.

Актывіст АГП выклікае ў суд дзяржаўную газету "Гомельская праўда"

Пазоў да дзяржаўнай абласной газеты "Гомельская праўда" аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі падаў у суд старшыня гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын, - паведамляе прэс-служба БАЖ.

Рабочы дзяржаўнага прадпрыемства дамогся ануляцыі прымусовай падпіскі на "Советскую Белоруссию"

У Магілёве працаўнік мясцовага прадпрыемства дамогся ад кіраўніцтва анулявання прымусовай падпіскі на дзяржаўную газету "Советская Белоруссия".

Віншуем з Калядамі!

Шаноўныя калегі і сябры - вернікі каталіцкай канфесіі! Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" шчыра віншуе Вас з надыходзячым святам Божага нараджэння. Жадае Вам, Вашым калегам і блізкім шчаслівых Калядаў і вясёлых выхадных!

Адбылася сустрэча маладых лідэраў БАЖ

Арганізацыйнае развіццё БАЖу, удасканаленне стасункаў паміж філіямі, правядзенне сумесных кампаній і іншыя немалаважныя для паляпшэння эфектыўнасці працы арганізацыі моманты абмеркавалі маладыя лідэры "Беларускай асацыяцыі журналістаў" падчас сустрэчы, якая адбылася на мінулыя выхадныя ў Мінску.

Створаны "Клуб журналістаў "Польшча-Беларусь"

У Беластоку ў мінулыя выхадныя створаны супольны клуб польскіх і беларускіх журналістаў. Гэта была ініцыятыва Цэнтру грамадзянскай адукацыі "Польшча-Беларусь".

Старонкі