VII конкурс для журналістаў "Польшча – прыязная суседка Беларусі"


Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб'явіла конкурс для журналістаў "Польшча – прыязная суседка Беларусі".

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб’явіла конкурс для журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі”.

У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты, якія да 15 снежня 2006 года вышлюць на адрас польскай амбасады копіі публікацый (у тым ліку змешчаных на інтэрнэт-старонках), а таксама радыё- і тэлематэрыялаў (з указаннем месца і даты публікацыі альбо выхаду ў эфір) за 2006 год на наступныя тэмы:

  • Сучасная Польшча

  • Супольная гістарычная спадчына Беларусі і Польшчы

  • Значэнне членства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе для інтэграцыі Беларусі з Еўропай

  • Польскія органы самакіравання як падмурак рэгіянальнага дэмакратычнага развіцця

  • Роля свабодных сродкаў масавай інфармацыі і пазаўрадавых арганізацый у Польшчы

  • Польска-беларускае эканамічнае супрацоўніцтва

Матэрыялы неабходна даслаць з пазнакай “Конкурс”
па адрасу: 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 6.