Святочныя вечарыны і дабрачынны фуршэт да 100-годдзя "Нашай Нівы"


Сёння ў Мінску адбудуцца святочныя мерапрыемствы з нагоды стагоддзя газеты "Наша Ніва".

Сёння ў Мінску адбудуцца святочныя мерапрыемствы з нагоды стагоддзя газеты “Наша Ніва”.

Свята будзе ладзіцца ў офісе партыі “Беларускі народны фронт”. Паколькі зала там невялікая арганізатары вырашылі правесці два ўрачыстыя сходы. Першы пачнецца а 17-й, другі – а 19-й гадзіне 23 лістапада (чацвер). Адрас Сядзібы БНФ: Варвашэні, 8 (каля метро «Плошча Перамогі»). Першая вечарына скончыцца а 18.45, другая – а 20.45.
Знайсці іншае памяшканне ў Мінску для правядзення вечарыны апынулася немагчымым – паўсюдна адмаўлялі ў арэндзе.

Хоць «Наша Ніва» імкнецца трымаць дыстанцыю ад усіх палітычных сілаў, вымушаныя правесці ўрачыстасць на Сядзібе Партыі БНФ. За такую магчымасць Фронту шчыра дзякуем, -- паведамляецца на сайце “Нашай Нівы”.

Будзе спяваць Лявон Вольскі, выступіць Уладзімер Арлоў, рэдактары выдання адкажуць на пытанні.
З прычыны памеру памяшкання просьба да ўсіх выбраць пэўны час, захоўваць парадак і прапускаць наперад журналістаў, музыкаў, замежных гасцей.

Фуршэт з нагоды юбілею

24 лістапада (пятніца) а 19-й гадзіне адбудзецца дабрачынны фуршэт з нагоды 100-годзьдзя «Нашай Нівы» з удзелам знакамітых аўтараў выдання з мэтай збору грошай на газету. Каб узяць удзел у фуршэце, трэба пераказаць на рахунак Рэдакцыі 100 тыс. рублёў. Колькасьць запрашальных білетаў абмежаваная. Даведкі праз т. 284-73-29, (029) 613-32-32, (029) 707-73-29.

23 лістапада Вільня перадасць эстафету Менску, дзе адбудзецца падвойны ўрачысты сход.

У той самы дзень іншая суполка віленскіх беларусаў у памяшканні Саюзу пісьменнікаў Літвы ладзіць святочную вечарыну (а 17-й гадзіне, вуліца Сырвіда, 6).

30 лістапада свята пераедзе ў Бялынічы і Магілёў. Юбілейныя вечарыны «НН» у Бялынічах і Магілёве адбудуцца 30 лістапада з удзелам Андрэя Хадановіча, Данілы Жукоўскага, Андрэя Дынька. Даведкі праз т. (029) 388-35-61, Алег.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паводле www.nn.by